Гомельская областная организация Белорусского
профсоюза работников здравоохранения

246050, г. Гомель, ул. Советская, 29
prof_zdr@mail.gomel.by
+375 (232) 32-95-21, 26-34-53, +375 (29) 661-88-72
тел/факс. 32-95-24

Новости
З падзякай для прафкама

Пры актыўнай падтрымцы прафкама Гомельская дзяржайнага медыцынскага універсітэта адбылася экскурсія ў гісторыка-культурны комплексЛінія Сталінаі Заслаўе, што знаходзяцца ў Мінскім раёне.

bridge media | Sneakers - ΦΘΗΝΑ ΠΑΠΟΥΤΣΙΑ 2020

Спачатку госці Міншчыны на свае вочы пабачылі акопы і доты, пазнаёміліся з асноўнымі прынцыпамі і асаблівасцямі правядзення баявых дзеянняў, а таксама атрымалі каштоўныя звесткі пра структуру комплекса.

Далей усіх чакаў смачны абед у “Бары ПДВ” з сапраўднай салдацкай грачанай кашай, мясам, смачнай булачкай ды гарбатай. Вольны час паміж 12:30 і 14:00 экскурсанты прысвяцілі агляду экспазіцый. Браняпоезд, верталеты ды самалеты, танкі і іншая тэхніка глыбока ўразілі ўсіх, хто апынаўся паблізу. Усім жадаючым было прапанавана пастраляць з гарматы і танка, а таксама паездзіць на ваенным транспарце пад кіраўніцтвам вопытных інструктараў.

У 14:00 наведвальнікам комплекса “Лінія Сталіна” было прапанавана тэатралізаванае мерапрыемства – рэканструкцыя бітвы за Рагачоў 21-26 лютага 1944 года. У ім прымалі ўдзел беларускія артысты, а таксама госці з Расіі і Латвіі. Пастанова была такой рэалістычнай, што гледачы як быццам сталі непасрэднымі сведкамі жахлівых гістарычных падзей.

Наступная палова экскурсіі была прысвечана наведванню Заслаўя. Госці горада набылі сувеніры ў музеі, пасля чаго агледзелі найбольш значныя аб’екты – гарадзішча “Замэчак”, этнаграфічны комплекс “Млын” і Спаса-Праабражэнскі сабор.

Добразычлівы і ўважлівы экскурсавод адказаў на ўсе пытанні і прывёў цікавыя звесткі пра сам горад, асаблівасці побыту яго старажытных жыхароў, помнікі каталіцкай і праваслаўнай рэлігійнай архітэктуры, а таксама сучаснасць (эканамічнае развіццё, культура, інфраструктура).

Выказваем шчырую падзяку супрацоўнікам прафкама ГДМУ і асабліва яго старшыні – Дзівак Наталлі Яўгенаўне – за магчымасць наведаць славутыя мясціны беларускай зямлі, а таксама экскурсаводу – Дзегцяровай Людміле Паўлаўне за інфармацыйнае суправаджэнне, клопат і цікавыя падарожжы па родным краі.

 

Крахмальнік Антон Юр’евіч, выкладчык кафедры рускай мовы як замежнай НУ “ГДМУ”

 

Наверх