25 сакавіка у Мазырскім медыцынскім каледжы прайшоў конкурс па грамадзянска-патрыятычным выхаванні «Гэта наша Беларусь. Будуем будучыню разам», які быў прымеркаваны да 75-годдзя Вялікай Перамогі і 90-гадовага юбілею класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча.
Адкрытая выстава конкурсных работ разгарнулася на першым паверсе вучэбнага корпуса каледжа. Было прыемна назіраць, як навучэнцы і куратары рыхтавалі свае пляцоўкі: раскладвалі фотаздымкі, цікавыя і тэматычныя рэчы, вышыванкі, рушнікі і інш.
Развіццё пачуцця нацыянальнай годнасці і гордасці за прыналежнасць да культурных традыцый беларусаў, забеспячэнне паўнапраўнага развіцця асобы сродкамі роднай мовы і культуры, захаванне гістарычных і культурных сувязей з папярэднімі пакаленнямі - гэта асноўныя задачы конкурса.
Члены экспертнага савета вызначылі пераможцаў шляхам сумеснага абмеркавання і адкрытага галасавання.
Пераможцы былі ўзнагароджаны прызамі і сувенірамі ад прафсаюзнага камітэта навучэнцаў.
Дадзенае мерапрыемства спрыяе пашырэнню камунікатыўнай прасторы выкарыстання беларускай мовы ў адукацыйным працэсе і павелічэнне патэнцыяльных маўленчых магчымасцей навучэнцаў, таксама удасканаленню форм работы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі ў сучасных умовах.
Як важна, каб навучэнцы не страцілі сваёй прыналежнасці да беларускай нацыі і яе культуры.
Sneakers Store | As part of Jordan Brands unveiling of their Summer 2021 lineup, official images of the the Air Jordan 6 "Barely Rose" (Gold Hoops) , Sciaky