Гомельская областная организация Белорусского
профсоюза работников здравоохранения

246050, г. Гомель, ул. Советская, 29
prof_zdr@mail.gomel.by
+375 (232) 32-95-21, 26-34-53, +375 (29) 661-88-72
тел/факс. 32-95-24

Новости
Стацыянарная казка

Пацыентам педыятрычнага аддзялення Добрушскай цэнтральнай раённай бальніцы напярэдадні Новага года падарылі свята з дастаўкай да палат.

Салодкія падарункі, лялькі і кніжкі для маленькіх дабрушан – усё гэта традыцыйная акцыя «Нашы дзеці». Сёлета ў ёй паўдзельнічалі намеснік старшыні райвыканкама Руслан Сікорскі, галоўны ўрач ЦРБ Надзея Белаглазава, намеснікі галоўнага ўрача Вольга Аляксеенка і Віталій Драздоў, старшыня прафкама бальніцы Аліна Мар'ямава, старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Вольга Загараднюк.

Стук посаха Дзеда Мароза і лёгкія крокі Снягурачкі дзеці не чакалі. Таму столькі шчаслівага смеху было, калі навагодні чараўнік заглядваў у палаты, столькі радасці!

У фае аддзялення пад упрыгожанай ёлачкай 19 малых і карагоды вадзілі, і вершы гасцям расказвалі.

Наверх